Санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі застаюцца апраўданымі, пакуль працягваюцца рэпрэсіі — прэзідэнт Чэхіі

17 сакавіка, Позірк. Санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі “застаюцца апраўданымі да тае пары, пакуль ён працягвае саджаць у турмы сваіх крытыкаў і жорстка душыць грамадзянскія свабоды”, заявіў па выніках сустрэчы з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел.
“Для мяне было гонарам вітаць праваабаронцу і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, які несправядліва правёў больш за 7 гадоў у беларускай турме”, — напісаў Павел на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Кіраўнік чэшскай дзяржавы падкрэсліў, што “беларусы заслугоўваюць права свабодна і без знешняга ўмяшання вырашаць сваю будучыню”. У гэтым кантэксце Бяляцкі, паводле яго слоў, таксама нагадаў, што “еўрапейскія краіны не павінны закрывацца ад грамадзян Беларусі — толькі так беларусы змогуць пераадолець навязаную ім ізаляцыю”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў адказ на гэтае паведамленне падзякавала Павелу за “рашучую падтрымку і за прыём Алеся Бяляцкага — сапраўднага сімвала мужнасці і годнасці”.
“Ваша дакладная пазіцыя па захаванні ціску на рэжым пры адначасовым адкрыцці дзвярэй для беларусаў мае ключавое значэнне. Ізаляцыя мае быць скіраваная на прыгнятальнікаў, а не на народ. Беларусы будуць вольныя”, — падкрэсліла палітык.
Сустрэча Бяляцкага з Павелам адбылася 16 сакавіка ў Пражскім Градзе — афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта ў чэшскай сталіцы. Праваабаронца падкрэсліў “ключавую важнасць працягу міжнароднай падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі”, а таксама “ролю санкцый як найважнейшага інструмента ціску на рэжым Лукашэнкі”.
Бяляцкі таксама заявіў пра неабходнасць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і “ўсіх, хто насуперак жорсткім рэпрэсіям працягвае імкнуцца да свабоднай будучыні сваёй краіны”.
Паведамляецца, што адной з галоўных тэм сустрэчы стала дапамога беларускім палітвязням.


- ГрамадстваКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым пабудавана на 38,3% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год на 17,7%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа два месяцы 140 непаўналетніх пацярпелі ад кіберзлачынстваў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка

