Мінск 13:11

У студзені — лютым пабудавана на 38,3% менш кватэр, чым годам раней

Фота: domovita.by

19 сакавіка, Позірк. У студзені — лютым 2026 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 2,9 тыс. новых кватэр, што на 38,3% менш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (4,7 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У эксплуатацыю ўведзена 343,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (-34,3%; 523,6 тыс.).

Згодна з пастановай Савета міністраў, у 2026 годзе ў Беларусі з дзяржпадтрымкай павінна быць пабудавана 238,3 тыс. кв. м жылля. Устаноўленыя заданні па будаўніцтве жылля па дзяржаўным заказе — 407,4 тыс. кв. м; арэнднага жылля — 650 тыс. кв. м; жылля, у якім для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы выкарыстоўваецца электраэнергія — 315 тыс. кв. м; жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання — 22,9 тыс. кв. м.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: