МАРТ абвінаваціў сеткі піцэрый у “абмежаванні права спажыўца на свабодны выбар тавару”
19 сакавіка, Позірк. Абмежаванне па мінімальнай суме пакупкі, якое было ўстаноўлена некалькімі піцэрыямі, супярэчыць нормам заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і “абмяжоўвае права спажыўца на свабодны выбар тавару”, заявіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) “па выніках разгляду адпаведных зваротаў” 19 сакавіка.
МАРГ “праведзены аналіз інфармацыі, якая размяшчаецца на інтэрнэт-рэсурсе dominos.by (сетка піцэрый “Дамінас“, амерыканскі брэнд, працуе па франшызе ў краінах СНД. — “Позірк“.), па выніках якога ўстаноўлена, што прадаўцом вызначана мінімальная сума для дастаўкі ў дзённы час — ад 30,99 рубля і ў начны час — 34,99 рубля, калі сума менш — заказ не прымаецца“.
У ведамстве паведамілі, што такая мера “схіляе спажыўца да заказу іншых тавараў, якія ён не планаваў набыць”.
Аналагічныя парушэнні таксама выяўлены ў піцэрыях сетак “Додо піца” (ТАА “Піца Стар”), “Піца Лісіца”, “Гадзіла” (ТАА “Лёгкая вячэра”), “Донер Смайл” (ТАА “МайклФуд”).
Ім вынесены прадпісанні аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.
Як сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тавараабарот у сферы грамадскага харчавання ў студзені — лютым 2026 года знізіўся ў гадавым выражэнні на 3,4% (месяцам раней — -3,1%) — да 1,1 млрд рублёў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства

