Рыжанкоў папракнуў Захад у “перачэпках, перагрузках“ на мяжы, хаця яны ўведзеныя Мінскам
19 сакавіка, Позірк. У абмежаваннях на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам папракнуў краіны Захаду міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, наведваючы пункты пропуску Брэст і Казловічы на беларуска-польскай мяжы 19 сакавіка.
Паводле яго слоў, якія прыводзяць дзяржСМІ, неназваныя меры “робяць дастаўкі грузаў праз мяжу Беларусі і краін ЕС больш затратнымі”, яны “сталі прычынай затрымак на граніцы для грамадзян і транспарту”.
“Хачу нагадаць, што ўсе гэтыя перачэпкі, перагрузкі нейкія, затрымкі на мяжы — гэта ўсё дзеянні таго боку, — сказаў Рыжанкоў. — І калі яны (Захад. — “Позірк”.) захочуць скарыстацца сённяшнім момантам і праз сябе, праз Польшчу і Беларусь сфарміраваць добры, больш надзейны, больш шырокі канал узаемадзеяння па лініі. гэта вельмі выгадная тэма. Чакаем іх дзеянняў. Яны павінны сябе праявіць, таму што менавіта яны былі ініцыятарамі ўсіх абмежаванняў”.
У рамках абмежавальных мер у дачыненні да РФ за вайну супраць Украіны і роля Мінска ў ваеннай агрэсіі Еўрасаюз з 9 красавіка 2022 года забараніў беларускім перавозчыкам перамяшчаць грузы аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЕС, у тым ліку транзітам.
У адказ на гэта ўлады ў Мінску з 16 красавіка таго ж года забаранілі перамяшчэнне зарэгістраваных у ЕС цягачоў праз мытную граніцу ЕАЭС у Беларусь. Выключэнне было зроблена для транспарту, які ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў спецыяльна ўстаноўленыя месцы для правядзення грузавых аперацый і перачэпкі.
У студзені гэтага года Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі працягнула парадак, у адпаведнасці з якім у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з краінамі Еўрасаюза могуць уязджаць толькі грузавыя аўтамабілі і цягачы, зарэгістраваныя ў краінах ЕАЭС.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
