Мінск 17:45

Літва за суткі спыніла 18 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — новы рэкорд 2026 года

Літоўская загарода на мяжы з Беларуссю
Ілюстрацыйнае фота: САДМ Літвы

21 сакавіка, Позірк. За мінулыя суткі, 20 сакавіка, Літва спыніла 18 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчаць даныя Службы аховы дзяржаўнай мяжы гэтай балтыйскай краіны.

Праведзены “Позіркам” аналіз статыстычных даных пагранічнага ведамства, якія штодзённа абнаўляюцца, паказаў, што для літоўскай дзяржавы гэта новы рэкорд ад пачатку 2026 года (папярэдні быў зафіксаваны 16 сакавіка — 15). Гэта найбольшы паказчык пасля 28 лістапада 2025-га, калі было зафіксавана 26 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі.

За 20 сакавіцкіх дзён Літва спыніла 39 такіх спробаў — у 1,6 раза больш, чым у лютым (25), у 2,6 раза больш, чым у студзені (15), і амаль столькі ж, колькі за два зімовыя месяцы агулам. Аднак у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, калі было зарэгістравана 56 эпізодаў, назіраецца зніжэнне ў 1,4 раза.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: