Мінск 21:58

У Лідзе аўтамабіль насмерць збіў жанчыну на пешаходным пераходзе — распачатая крымінальная справа

Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

21 сакавіка, Позірк. 66-гадовая жанчына загінула пад коламі аўтамабіля ў Лідзе (Гродзенская вобласць), паведамляе Следчы камітэт.

Трагедыя адбылася ўвечары 20 сакавіка на вул. Машэрава. Жанчына перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе без святлафора, дзе яе збіла “Таёта” пад кіраваннем 58-гадовага мужчыны. Ад атрыманых траўмаў пешаход памерла.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, зафіксавала следавую карціну і прызначыла экспертныя даследаванні.

Лідскі раённы аддзел СК распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека).

Падзяліцца: