Мінск 17:05

У Маладзечанскім раёне ў ДТЗ загінуў пешаход

23 сакавіка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Маладзечанскім раёне паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

Аварыя адбылася 22 сакавіка прыкладна ў 20:00 на 19 км аўтадарогі Р-106 Маладзечна — Смаргонь.

Паводле папярэдніх даных, “20-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем Volvo S60, рухаючыся ў напрамку вёскі Турэц-Баяры, учыніў наезд на пешахода, як мяркуецца, 40-50 гадоў, асоба якога ўстанаўліваецца”.

У выніку атрыманых траўм мужчына памёр на месцы здарэння.

20 сакавіка паведамлялася аб гібелі ў ДТЗ ля аграгарадка Гатава (Мінскі раён) мясцовага 65-гадовага жыхара.

Падзяліцца: