Праблема не ў вывучэнні гісторыі, а ў тым, як яна падаецца — дарадца Ціханоўскай пра мерапрыемствы да гадавіны спалення Хатыні

23 сакавіка, Позірк. Спосаб, якім у Беларусі вывучаецца гісторыя, выклікае пытанні, заявіў дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч.
Так гісторык пракаментаваў прэс-службе дэмлідара падрыхтоўку і мерапрыемствы да гадавіны трагедыі Хатыні: 22 сакавіка ў беларускіх школах рэкамендавалі праводзіць адзіны ўрок пра Хатынь — “адну з самых балючых старонак гісторыі”.
“Ужо з 1–4 класаў школьнікаў знаёмяць з дэталямі трагедыі, дзе “ў агні загінула 149 чалавек, з іх 75 дзяцей”, а таксама з цяжкімі сведчаннямі відавочцаў”, — адзначыў Церашковіч.
Дарадца Ціханоўскай адзначыў, што праблема не ў самім вывучэнні гісторыі, а ў тым, як яна падаецца: “Чым старэйшыя дзеці, тым больш яны ўстойлівыя да прапаганды. Таму цяпер з ідэалогіяй пайшлі ў дзіцячыя садкі — і там праўда страшна. Культ асобы Лукашэнкі ў самых пачварных формах — амаль што Паўночная Карэя”.
Церашковіч паведаміў, што апошнім часам праглядаў шмат відэазапісаў з універсітэтаў, школ, дзіцячых садкоў і ў яго склалася адчуванне, “што тыя ж студэнты проста трываюць гэта, на іх яно не ўплывае”.
“А вось на дзяцей робіць уражанне, калі да іх прыходзяць старэйшыя вучні — удзельнікі вайскова-“патрыятычных” класаў са зброяй. А былі прыклады, калі пракуратура прыходзіла ў дзіцячыя садкі апавядаць пра генацыд. Так што дно ўжо прабітае. І ў гэтым я бачу вялізную праблему”, — падкрэсліў гісторык.
23 кастрычніка 2025 года прадстаўнік аб’яднання BelPol Мацвей Купрэйчык на прэзентацыі даклада “Дзеці без будучыні: мілітарызацыя дзяцінства ў Беларусі” паведаміў, што ў краіне створана разгалінаваная сетка ўстаноў адукацыі, у якіх непаўналетнія далучаюцца да “вайскова-патрыятычнага выхавання”. Дзейнічаюць дзевяць кадэцкіх вучэльняў — у Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску, па дзве ў Віцебскай і Мінскай абласцях. Там навучаецца каля 1,8 тыс. падлеткаў. У 2023 годзе 74% выпускнікоў паступіла ў вайсковыя ВНУ.
Агулам ў 2024 годзе каля 4 тыс. школьнікаў навучалася ў 337 класах “вайскова-патрыятычнай накіраванасці”, створаных пры 220 школах. У некаторых установах адукацыі існуюць адасобленыя падраздзяленні, напрыклад цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі.
Купрэйчык мяркуе, што такая актыўнасць вайсковага выхавання і навучання азначае, што сілавікі рыхтуюць сабе на працягу апошніх пяці гадоў замену або “дадатковае гарматнае мяса, якое трэба будзе выкарыстаць”.
Паводле прадстаўніка BelPol, вайна супраць Еўропы можа распачацца ў 2027–2030 гадах, да яе ўжо рыхтуюць дзяцей — з дапамогай мілітарызацыі навучання ў беларускіх школах.
Як заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, у Беларусі ідзе фармаванне псеўдапатрыятызму на прынцыпах “рускага свету”, на тым, што ёсць толькі адзін сябар — Расійская Федэрацыя, а Захад з’яўляецца ворагам. “Гэта фармаванне менавіта вобраза ворага. Я герой, а вакол мяне ў грамадстве ўсе ворагі, хто не падтрымлівае мой пункт гледжання. Я маю права зрабіць з гэтай асобай усё што заўгодна, бо так робіць мой камандзір”, — адзначыў палітык.
Паведамлялася, што BelPol будзе ініцыяваць санкцыі і міжнародны суд над датычнымі да мілітарызацыі беларускіх дзяцей.
Каля 2 тыс. “кіраўнікоў па вайскова-патрыятычным выхаванні” задзейнічана ў сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі, вынікала з інфармацыі ў метадычках для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп да чарговага “адзінага дня інфармавання”, якую летась у жніўні аналізаваў “Позірк”.
Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) паведамляў у кастрычніку 2025 года, што больш за 2.500 дзяцей наведваюць вайскова-патрыятычныя клубы, што базуюцца ў вайсковых часцях і ўваходзяць у склад фонду “Маладая гвардыя”. Ключавой фігурай фонду называўся намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы Унутранымі войскамі (УВ) Мікалай Карпянкоў.
У 2026 годзе з вайскова-патрыятычных клубаў выпусціцца 235 дзяцей, заявіў ён 18 сакавіка ў інтэрв’ю прэс-службе УВ .
“Многія з іх ужо выказалі жаданне пайсці служыць у органы ўнутраных спраў, паступаць у акадэмію і інстытут МУС, на факультэт унутраных войскаў”, — сказаў Карпянкоў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошняе дзесяцігоддзе захворванне на сухоты ў дзяцей знізілася больш чым у 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа пяць гадоў захворванне на сухоты знізілася на 19% — Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 сакавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



