Мінск 22:58

За апошняе дзесяцігоддзе захворванне на сухоты ў дзяцей знізілася больш чым у 10 разоў

Ілюстрацыя: CDC / unsplash.com

23 сакавіка, Позірк. За апошняе дзесяцігоддзе захворванне на сухоты ў дзяцей у Беларусі знізілася больш чым у 10 разоў, паведаміў намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі Аляксандр Бабчонак на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 сакавіка.

Паводле яго інфармацыі, у 2025 годзе на сухоты захварэла 11 непаўналетніх, з іх шэсць падлеткаў.

У дзяцей гэтак жа, як і ў дарослых, сустракаюцца нялёгачныя формы туберкулёзу (вачэй, скуры, касцёва-сустаўны), якія даволі цяжкія для дыягностыкі, адзначыў лекар.

Паводле яго слоў, 15 гадоў таму ў амаль палове выяўленых у дзяцей выпадкаў сухоты мелі множную лекавую устойлівасць (форма хваробы, пры якой бактэрыі не рэагуюць на стандартныя процітуберкулёзныя прэпараты, таму лячэнне становіцца даражэй, складаней і даўжэй).

“Мы першымі з усіх краін СНД укаранілі новыя прэпараты па лячэнні ў дзяцей, падлеткаў і нават у дзяцей малодшага ўзросту“, — заявіў прадстаўнік РНПЦ. Гэта дапамагло “ліквідаваць цяжкія выпадкі <…> і хуткі ход захворвання”.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: