Трэніроўка па фармаванні тэрытарыяльных войскаў праходзіць 24–26 сакавіка

24 сакавіка, Позірк. Трэніроўка па кіраванні фармаваннем тэрытарыяльных войскаў праходзіць 24–26 сакавіка пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны Паўла Муравейкі.
Паводле інфармацыі Мінабароны, у мерапрыемстве бяруць удзел службовыя асобы Генштаба, выканаўчыя камітэты і вайсковыя камісарыяты. У трэніроўцы задзейнічаныя ўсе шэсць абласцей і Мінск.
Усё гэта неабходна для ўдасканалення “практычных навыкаў службовых асоб органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны ў кіраванні фармаваннем тэрытарыяльных войскаў”, адзначыла ваеннае ведамства. Паведамляецца, што ўдзельнікі “практычна адпрацуюць пытанні збору і аналізу інфармацыі пра працэс выканання мерапрыемстваў фармавання”, а таксама “прыняцця неабходных рашэнняў”.
Паводле слоў Муравейкі, для трэніроўкі “створаная складаная абстаноўка” з улікам асаблівасцей “працэсаў, што адбываюцца ў Еўропе”, і варыянтаў “новых палажэнняў, што замацаваныя ў плане абароны Беларусі”, зацверджаным Аляксандрам Лукашэнкам.
“Таксама мы арыентуемся на сучасныя выклікі і пагрозы і дзеянні ў сучасных ваенных канфліктах розных рэгулярных фарміраванняў”, — заявіў начальнік Генштаба.
Тэрытарыяльная абарона, паводле слоў спікера, “сёння з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў гарантавання бяспекі” Беларусі.
“Толькі зрабіўшы абарону краіны ўсенароднай справай, можна гарантавана забяспечыць абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. Менавіта на гэта зроблены ўпор. Менавіта гэтаму будзе прысвечаны асноўны змест трэніроўкі”, — падкрэсліў Муравейка.
17–20 лютага Мінабароны паведамляла, што пад кіраўніцтвам аблвыканкамаў праводзяцца штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці. Заяўлялася, што мэта мерапрыемстваў заключаецца ва “ўдасканаленні зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый у ходзе фармавання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэння”.
Ведамства адзначала, што ва ўсіх рэгіёнах пройдуць тэарэтычныя і практычныя заняткі, на якіх “асаблівая ўвага” будзе нададзеная “падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў”.
З сярэдзіны студзеня па сярэдзіну сакавіка ў Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі праходзіла раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл — у абыход Міністэрства абароны.
Напрыканцы студзеня Мінабароны ініцыявала ўласную — “планавую” — комплексную праверку боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



