Мінск 19:36

“Экстрэмісцкім” у Беларусі прызнаны сайт “Бі-бі-сі”, Лукашэнка некалькі разоў даваў інтэрв’ю яго журналісту Розенбергу

Аляксандр Лукашэнка і Стыў Розенберг падчас інтэрв'ю 23 кастрычніка 2024 года
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

30 сакавіка, Позірк. Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт інтэрнэт-партала брытанскай медыякарпарацыі “Бі-бі-сі”.

У адпаведны спіс Міністэрства інфармацыі ўключаны сайт “BBC News Руская служба”, пры гэтым у якасці ідэнтыфікатара ў пераліку ўказаны галаўны партал медыя bbc.com.

Адметна, што пасля падзей 2020 года Аляксандр Лукашэнка даў некалькі інтэрв’ю журналісту “Бі-бі-сі” Стыву Розенбергу, які валодае рускай мовай.

Адна з размоў адбылася ў лістападзе 2021 года.

У інтэрв’ю “Бі-бі-сі” 23 кастрычніка 2024 года ў Казані (РФ), дзе праходзіў саміт БРІКС, Лукашэнка сярод іншага заявіў пра гатоўнасць разгледзець прашэнне аб памілаванні палітзняволенай Марыі Калеснікавай.

Фрагменты інтэрв’ю актыўна цытавалі як беларускія дзяржаўныя СМІ, так і прэс-служба Лукашэнкі.

Падзяліцца: