Мінск 17:37

ДАІ анансавала “прафілактычнае мерапрыемства” па кантролі таксі

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

5 красавіка, Позірк. Дзяржаўтаінспекцыя 6–10 красавіка правядзе “прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі”, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Дзеянні ДАІ ў рамках анансаваных мерапрыемстваў таксама будуць накіраваныя на “прафілактыку парушэнняў і ДТЗ” з удзелам таксі.

Адзначаецца, што ў 2025 годзе здарылася 108 такіх ДТЗ, два чалавекі загінулі, 113 атрымалі “раненні рознай ступені цяжкасці”.

“Нарады ДПС возьмуць на кантроль выкананне бяспечных умоў перавозкі, Правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

У выпадку выяўлення парушэнняў, звязаных з “парадкам допуску кіроўцаў і няспраўнага транспарту да перавозкі пасажыраў”, кіраўнікі адпаведных арганізацый “будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці”, адзначае ведамства.

Гл. таксама:

На кіраўніцтва аднаго з таксапаркаў заведзеная крымінальная справа за нявыплату падаткаў — МУС

ДАІ зноў праверыць маршрутныя таксі

У Віцебску пасля пагоні затрыманая нецвярозая таксістка

Падзяліцца: