Мінск 15:00

Да 16 гадоў зняволення прысуджаны грамадзянін Расіі за забойства ў Гомелі ў 2023 годзе

9 красавіка, Позірк. Да 16 гадоў пазбаўлення волі прысуджаны грамадзянін Расіі за забойства мужчыны ў Гомелі ў 2023 годзе, паведамляе Генеральная пракуратура.

Рашэнне вынесенае ў РФ.

Адзначаецца, што забітаму ў кватэры аднаго з дамоў абласнога цэнтра было нанесена не менш за 20 колата-рэзаных ран.

Злачынец пасля гэтага пакінуў Беларусь.

Генпракуратура Беларусі перадала яго справу расійскаму нагляднаму ведамству.

Гл. таксама:

У РФ мужчына асуджаны за SMS з пагрозай беларускаму сілавіку ў 2020 годзе

У 2025 годзе Расія перадала Беларусі 225 чалавек для крымінальнага пераследу

Падзяліцца: