Літва перанясе склады з надзвычайным запасам харчавання за межы пагранічнай зоны з Беларуссю

9 красавіка, Позірк. Склады з надзвычайнымі запасамі харчавання, паліва і іншых тавараў да 2027 года будуць перанесеныя за межы пагранічнай зоны з Беларуссю, паведамляе LRT са спасылкай на Літоўскае нацыянальнае крызіснае ўпраўленне.
Для гэтых мэтаў будуць пабудаваныя два склады “ў цэнтральнай і паўночнай Літве”, гаворыцца ў публікацыі, на новыя месцы ўжо перавезена 60% запасаў, якія захоўваюцца паблізу беларускай мяжы.
Адзначаецца, што ў Шаўляі будзе пабудаваны новы дзяржаўны рэзервовы склад плошчай амаль 2.000 кв.м коштам амаль 2,3 млн еўра. Месцазнаходжанне другога склада не называецца.
Паводле даных Дзяржаўнага кантрольнага ўпраўлення, у перыяд з 2022 па 2025 год на назапашванне і кіраванне рэзервамі было выдаткавана 12,6 млн еўра.
Паведамляецца, што дзяржаўны рэзерв выкарыстоўваецца ў надзвычайных сітуацыях або крызісах, а таксама ў выпадку мабілізацыі, абвяшчэння надзвычайнага становішча або вайны.
Масавае ўварванне паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі ў Літву ўвосень і ў пачатку снежня 2025 года стала прычынай неаднаразовага закрыцця вільнюскага аэрапорта, размешчанага недалёка ад мяжы. У спробе прымусіць Мінск паўплываць на сітуацыю Літва з 29 кастрычніка па 19 лістапада закрывала мяжу з Беларуссю.
9 снежня мінулага года ўрад Літвы абвясціў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Рашэнне было прынятае “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, стваранага тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку Літва прадаставіла статус уцекача траім грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



