У 30 км ад Чарнобыльскай АЭС адкрыты новы комплекс пагранзаставы “Гдзень”

9 красавіка, Позірк. Аб адкрыцці новага комплексу заставы “Гдзень” на мяжы з Украінай (Брагінскі раён Гомельскай вобласці), якое адбылося 9 красавіка, паведамілі дзяржСМІ.
Застава прыступіла да аховы мяжы 25 лістапада 2022 года, і сёння, як адзначаецца, у зону яе адказнасці ўваходзіць больш за 15 кіламетраў сухапутнага ўчастка мяжы з Украінай у межах Брагінскага раёна. Пры гэтым ахоўны ўчастак размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад Чарнобыльскай АЭС, якая знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад мяжы.
Да ўчастку заставы таксама прымыкае тэрыторыя Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Разам з тым “спецыялісты адзначаюць, што на працягу ўсёй ахоўнай тэрыторыі радыяцыйны фон знаходзіцца ў межах дапушчальнай нормы”.
У цырымоніі адкрыцця комплексу прынялі ўдзел намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта Ігар Гутнік і начальнік Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Віннікаў.
Паведамляецца, што “ахоўны ўчастак абсталяваны па апошнім слове тэхнікі”. Ён “прыкрыты інжынернымі збудаваннямі з валаконна-аптычнай сістэмай “Крумкач“, аўтаматызаванымі пастамі тэхнічнага назірання, кантрольна-следавой паласой“.
Пры гэтым “дапамогу ў ахове межаў аказвае мясцовае насельніцтва: дзейнічае добраахвотная дружына, створаная пры Камарынскім сельскім выканаўчым камітэце”.
1 красавіка адкрыўся абноўлены комплекс памежнай заставы “Макраны“ пагранічнай камендатуры “Маларыта” ў Брэсцкай вобласці на мяжы з Валынскай вобласцю Украіны.
12 студзеня кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў заявіў, што ў 2026 годзе на ўкраінскім напрамку плануецца пабудаваць пяць комплексаў пагранічных застаў. Паводле яго слоў такая ж іх колькасць была ўзведзена ў мінулым годзе.
Чыноўнік тады сцвярджаў, што ўкраінскі бок у 2025 годзе здзейсніў “каля 60 правакацый“, з якіх 20 — залёты ў беларускую паветраную прастору беспілотнікаў.
Апошняе ў 2025 годзе абнаўленне заставы на мяжы з Украінай адбылося 4 снежня 2025 года ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці, калі прайшло ўрачыстае адкрыццё комплексу памежнага падраздзялення “Роза Люксембург“.
Працягласць граніцы паміж Беларуссю і Украінай складае 1.084,2 км, з іх 758,3 км на сухапутным участку, 325,9 км — па рэках Днепр, Сож і Прыпяць, каля 120 км — у зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. У пачатку вайны расійскія войскі ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку з боку Беларусі. Пасля таго, як захопнікі былі выгнаныя з паўночнай часткі Украіны, вайскоўцы пачалі мініраваць тэрыторыю, якая прымыкае да беларускай мяжы, узводзіць абарончыя збудаванні.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку Літва прадаставіла статус уцекача траім грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


