Сёння 60 гадоў з дня нараджэння заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая

9 красавіка, Позірк. Сёння, 9 красавіка, споўнілася б 60 гадоў беларускаму журналісту, паэту, заснавальніку інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесю Ліпаю.
Ён нарадзіўся ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1988 годзе стаў першым у Беларусі карэспандэнтам радыё “Свабода/Свабодная Еўропа”.
Працаваў у газеце “Знамя юности”. 19 лістапада 1991 года разам з журналістам Віталем Цыганковым заснаваў першае незалежнае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН (Беларускае прыватнае агенцтва навін), якое сканцэнтравалася на падзеях у Беларусі і звязаных з Беларуссю.

Алесь Ліпай — аўтар трох зборнікаў вершаў (у 2000 годзе — “Пад снегам”, у 2007-м — “Рэшта”, у 2017-м — “Абдымкі”), у тым ліку для песень. Захапляўся фатаграфіяй.
У 2018 годзе БелаПАН стаў партнёрам святкавання ў Мінску 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Мерапрыемства прайшло 25 сакавіка. Менш чым праз тры месяцы, 12 чэрвеня, на Ліпая была заведзеная крымінальная справа па артыкуле аб нявыплаце падаткаў. 14 чэрвеня ў яго кватэры адбыўся ператрус.
Алесь Ліпай памёр 23 жніўня таго ж года ад анкалагічнага захворвання. У яго засталося трое дзяцей.
Дзейнасць БелаПАН была вымушана прыпыненая 12 лістапада 2021 года, за тыдзень да 30-гадовага юбілею кампаніі, пасля яе прызнання “экстрэмісцкім фарміраваннем” паводле рашэння КДБ. Частка супрацоўнікаў працягнула дзейнасць за мяжой пад брэндам спачатку BPN, затым “Позірк”.
Ад рэпрэсій пацярпелі кіраўнікі БелаПАН Ірына Леўшына, Дзмітрый Наважылаў (былі затрыманыя 18 жніўня 2021 года, у той жа дзень былі канфіскаваныя офісная тэхніка і сервер кампаніі) і Андрэй Аляксандраў (12 студзеня 2021 года). Апошнія двое застаюцца ў зняволенні.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку Літва прадаставіла статус уцекача траім грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


