Лукашэнка, які дапамагае РФ ваяваць ва Украіне, зноў заявіў пра важнасць міру — спадзяецца, што “чалавецтву хопіць мудрасці спыніцца”

10 красавіка, Позірк. Надзею на тое, што ва ўмовах бягучых ваенных канфліктаў “чалавецтву хопіць мудрасці своечасова спыніцца і накіраваць сілы на стваральныя мэты на зямлі і ў небе“, выказаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 10 красавіка даверчыя граматы амбасадараў 10 дзяржаў Азіі і Афрыкі.
Як паведамляе прэс-служба палітыка, даверчыя граматы яму ўручылі амбасадары Алжыра, Бангладэш, Ганы, Егіпта, КНДР, Палестыны, Самалі, Танзаніі, Шры-Ланкі і Японіі.
Пры гэтым Лукашэнка, які падтрымлівае Расію ў агрэсіі супраць Украіны, як заяўлена, “звярнуў увагу, што адзін з буйных канфліктаў шугае ля паўднёвых межаў Беларусі“.
Пра важнасць міру ва Украіне палітык заяўляў і раней, як правіла, не згадваючы пра ролю Мінску ў развязванні і цячэнні канфлікту.
Звяртаючыся да дыпламатаў, ён згадаў свае нядаўнія візіты ў Алжыр, Гану (нагадаўшы, што чакае прэзідэнта гэтай краіны з візітам у адказ у чэрвені) і КНДР. Ён заявіў аб дружалюбных адносінах Беларусі і Егіпта, аб “новым перыядзе гісторыі“ Самалі.
Палітык назваў Бангладэш “даўнім партнёрам у азіяцкім рэгіёне”, запрасіў грамадзян Шры-Ланкі атрымліваць адукацыю ў Беларусі, а Танзаніі прапанаваў працаваць над павелічэннем двухбаковага тавараабароту.
У звароце да амбасадара Палестыны Лукашэнка заклікаў сусветную супольнасць, “займаючыся пошукам урэгулявання канфлікту вакол Ірана, не забываць і палестынскае пытанне”.
Амбасадару Японіі, якая пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі і яго сыноў Віктара і Дзмітрыя, ён заявіў, што “Беларусь заўсёды была і застаецца зацікаўленай у развіцці канструктыўных і ўзаемавыгадных адносін, і ўсё тут залежыць толькі ад Японіі“.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Лукашэнкі прадаставіў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследвальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



