У Ляхавічах затрыманы іншаземец, які перавозіў без дакументаў 1,7 тоны ялавічыны

Фота: Дэпартамент аховы МУС
13 красавіка, Позірк. Аб затрыманні замежнага грамадзяніна ў Ляхавічах (Брэсцкая вобласць) паведамляе Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў.
У замежніка выяўлена “буйная партыя ялавічыны без дакументаў”.
Удакладняецца, што “інцыдэнт адбыўся ў прамзоне, дзе ўвагу супрацоўнікаў прыцягнуў аўтамабіль з замежнымі нумарамі”.
“Пры праверцы дакументаў кіроўца не змог патлумачыць адкуль у яго транспарце ялавічныя тушы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Агульная вага мясной прадукцыі без суправаджальных дакументаў перавысіла 1.700 кг.
“За парушэнне патрабаванняў у галіне ветэрынарнай дзейнасці ў дачыненні да фігуранта складзены адміністрацыйны пратакол”, — паведамілі ў Дэпартаменце.
Грамадзянства парушальніка не называецца.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



