КДБ прызнаў “экстрэмісцкімі фармаваннямі” платформу “Тры сланы” з дадаткам SVAE і ініцыятыву “Вольныя”

17 красавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 13 красавіка прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” платформу “Тры сланы” з дадаткам SVAE і ініцыятыву “Вольныя”. Адпаведныя змены 17 красавіка ўнесеныя ў спіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Да платформы “Тры сланы” з дадаткам SVAE, на думку КДБ, маюць дачыненне Павел Лібер і Данііл Гаркавы. У кантэксце гэтага “фарміравання” згаданыя не толькі старонкі ў сацыяльных сетках, але таксама спасылкі для запампоўкі дадаткаў у анлайн-крамах для мабільных прыладаў.
Да ініцыятывы “Вольныя” (у дакуменце напісана так — “Вольныя”: дапамога вольным політвязням Беларусі), як пазначана ў пераліку, датычныя Вераніка Станкевіч, Зміцер Фурманаў, Юлія Люзіна, Юлія Ганецкая, Агата Шніп, Артур Удрыс, Дар’я Давыдзька. Да “фарміравання” адносяцца сайт ініцыятывы і звязаныя з ёй старонкі ў сацсетках.
На сайце “Тры сланы” адзначана, што гэта беларуская незалежная лічбавая платформа, створаная для аб’яднання грамадзянскіх і палітычных ініцыятыў Беларусі і развіцця культуры грамадзянскага ўзаемадзеяння. Там публікуецца інфармацыя, звязаная з выбарамі ў Каардынацыйную раду 4-га склікання.
2 снежня 2022 года была створаная платформа “Новая Беларусь”, каб беларусы маглі ў анлайн-фармаце ўзаемадзейнічаць адзін з адным у розных сферах. На пляцоўках праекту (у лютым 2025 года быў перайменаваны ў SVAE) сярод іншага публікуецца інфармацыя пра бізнесы беларускіх эмігрантаў у розных краінах, як правіла, у сферы паслуг.
26 снежня 2023 года КДБ прызнаў “Новую Беларусь” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
18 сакавіка 2024 года Лібера завочна прыгаварылі па “справе аб зрыве рэферэндуму” да 4 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 191 КК (перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненая з ужываннем пагрозы ды іншым спосабам, групай асоб з папярэдняй змовы).
Ініцыятыва “Вольныя” (Volnyja), як паведамляецца на яе сайце, “дапамагае былым палітвязням аднавіць жыццё пасля вызвалення і атрымаць усебаковую падтрымку”.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце МУС 391 пазіцыя, 353 арганізацыі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



