Вячорка: Ядзерная пагроза нікуды не знікла, яна толькі памяняла форму

26 красавіка, Позірк. “Сёння задача палітыкаў — звязваць тое, што адбылося 40 год таму, з сучаснымі падзеямі. Таму што гэта працяг той самай палітыкі, палітыкі непавагі, непраразрыстасці, безадказнасці ўладаў”, — заявіў у каментары “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка на акцыі “Чарнобыльскі шлях-2026” у Варшаве 26 красавіка.
Мерапрыемства было арганізаванае з нагоды 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС — найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў ХХ стагоддзі.
“Трэба паказваць, што тыя пагрозы, якія цяпер ёсць: вакол Запароскай АЭС, размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі — гэта ўсё працяг тых жа падзеяў, якія былі ў 86-м. Ядзерная пагроза нікуды не знікла, яна толькі памяняла сваю форму. Усё, што адбываецца з Беларускай АЭС, актуальна не толькі для беларусаў”, — падкрэсліў Вячорка.
На яго думку, “Чарнобыльскі шлях” заўсёды быў сімвалам супрацьстаяння рэжыму: “Ён аб’ядноўвае ўсіх беларусаў незалежна ад таго, дзе яны апынуліся, якой яны прафесіі і ўзросту”.
“Безумоўна, час праходзіць, сам Чарнобыль становіцца менш актуальным, але ёсць іншыя тэмы, якія працягваюць прыцягваць увагу. Бо ўвогуле гэта ж не толькі пра саму катастрофу, але таксама пра міжнародную салідарнасць, якую беларусы адчулі пасля 1986 года, калі ў шматлікіх сем’ях за мяжой прымалі беларускіх дзяцей”, — падкрэсліў дарадца Ціханоўскай.
Ён адзначыў, што бацькі бралі яго на ўсе акцыі “Чарнобыльскі шлях” у Мінску. “Я памятаю разгоны, памятаю жах, калі людзей збівалі, пускалі газ, міліцыя кідала дзясяткамі людзей у аўтазакі. Мне было тады сем, восем, дзевяць год. Для мяне гэта было страшна і пакінула такую траўму і такі страшны ўспамін, пасля якога ты ўжо не можаш ніколі прыняць лукашызм. Калі вось ты гэта бачыш, праз гэта праходзіш сам, гэта пакідае на табе адбітак на ўсё жыццё”, — падзяліўся Вячорка.
Падчас выступу на мітынгу ён адзначыў, што ядзерны шантаж, ядзерная зброя сталі інструментам у руках Крамля. “І сёння мы пратэстуем супраць расійскіх імперскіх амбіцый. Сёння мы паказваем салідарнасць з Украінай, якая на перадавой, якая змагаецца з расійскай імперыяй, змагаецца за ўсіх нас”, — заявіў ён.
Дарадца паведаміў прысутным, што за апошнія дні замежныя партнёры зрабілі шэраг заяў з нагоды чарнобыльскай катастрофы. “Сёння прэзідэнт [Украіны] Зяленскі сказаў, што Расія займаецца ядзерным тэрарызмам, згадаў пра Беларусь і тыя ахвяры, якія яна панесла ад чарнобыльскай катастрофы”, — адзначыў прамоўца.
Ён падзякаваў за салідарнасць “усім тым, хто ўсе гэтыя гады падтрымліваў барацьбу за свабоду супраць лукашызму, супраць пуцінізму і за еўрапейскую будучыню”.
Вячорка паведаміў, што акцыі з нагоды 40-годдзя аварыі на ЧАЭС арганізаваныя ў 9 краінах, анансавана больш за 40 мерапрыемстваў.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАдмова ад барацьбы з інвазіўнымі раслінамі караецца, нагадала МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Эканоміка


