У спіс “экстрэмістаў” дадалі яшчэ 35 чалавек

30 красавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 30 красавіка дадало яшчэ 35 чалавек у “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.578 пазіцый.
З іх адбываюць пакаранне паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса Вольга Барунова (таксама ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369 КК), Аляксандр Бародзіч, Анатоль Стэць, Валянцін Бярэзін, Аляксей Сокал, Андрэй Аўсяннікаў, Юрый Ядкоўскі (ч. 1 арт. 368 КК), Дзмітрый Левы, Аляксандр Давідовіч, Дзяніс Голубеў, Дзяніс Сячко, Максім Вайтаховіч, Люцыя Лабазінская (ч. 1 арт. 14 КК), Глеб Панасюк (ч. 2 арт. 3613 КК), Яўген Скачко (ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 3691 КК), а таксама прызнаны 20 студзеня палітвязнем Іван Войнаў (ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 3613, ч. 2 арт. 2905, ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 356 КК).
Іван Войнаў — былы міліцыянер. Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, затрыманы прыкладна ў жніўні 2025 года, яго абвінавацілі ў сувязі з палком Каліноўскага.
У астатніх уключаных у спіс судзімасць не пагашана, што азначае, як правіла, пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі. Усе яны асуджаныя паводле арт. 3614 КК.
Гэта Юрый Мядзведзік, Аляксей Жыгар, Яўген Кіслякоў, Сяргей Гардзей, Дзяніс Маспанаў, Паліна Кёльн, Віталь Новікаў, Аляксей Варацілін, Антон Маджуга, Яўген Сяргееў, Максім Кандраценка, Аляксандр Лазейка, Сяргей Герасімук, Раман Сарока, Андрэй Тарапыгін, Андрэй Сячко, Іван Малафееў, Барыс Федасееў, Наталля Непачаловіч.
Даведка “Позірку”:
арт. 13 КК — падрыхтоўка да злачынства;
арт. 14 — замах на злачынства;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 2905 — арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі;
арт. 356 — здрада дзяржаве;
арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — знявага прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


