Зяленскі падзякаваў Ціханоўскай за рэакцыю на начны ўдар РФ па Кіеве

24 траўня, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў дэмакратычнаму лідару Святлане Ціханоўскай за рэакцыю на начны ўдар РФ па Кіеве.
“Дзякуй за вашу падтрымку”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Раней Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х асудзіла ўдар па Кіеве, нанесены Расіяй у ноч на 24 траўня.
“Мае думкі з жыхарамі Кіева і ўсімі ўкраінцамі пасля масіраванай начной атакі. Гэты расійскі тэрор супраць мірнага насельніцтва, які стаў магчымым дзякуючы рэжыму Лукашэнкі, павінен быць асуджаны самым рашучым чынам”, — заявіла палітык.
Паводле яе слоў, Украіна “мае патрэбу ў большай падтрымцы”.
“Злачынныя агрэсары павінны быць прыцягнутыя да адказнасці”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Маштабны ўдар РФ па Кіеве і Кіеўскай вобласці працягваўся некалькі гадзін. Выкарыстоўваліся беспілотнікі, балістычныя і крылатыя ракеты. Горад Белая Царква быў атакаваны ракетным комплексам “Орешник”.
Паводле ўдакладненых даных, загінулі два чалавекі, паранена не менш за 56, у тым ліку двое дзяцей.
Разбурэнні зафіксаваныя ў многіх раёнах сталіцы Украіны.
“Ноч для Кіева была жудаснай. Зараз ратавальнікі тушаць пажары, расчышчаюць завалы. Медыкі аказваюць дапамогу пацярпелым”, — заявіў мэр Кіева Віталь Клічко.
22 траўня паведамлялася, што міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў.
Пра тое, што плануецца візіт Ціханоўскай ва Украіну, стала вядома па выніках яе першай паўнавартаснай сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім 25 студзеня ў Вільнюсе.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі заклікаюць "суседзяў з Захаду" наведваць беларускія мемарыялы, каб " менш перакручваць гісторыю“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаРасія забяспечвае 98% уязнога арганізаванага турпатоку ў БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка

