Група мігрантаў трапіла ў Літву з Беларусі праз падкоп — іх затрымалі і вярнулі назад

26 траўня, Позірк. Група мігрантаў — 36 мужчын і дзве жанчыны — нелегальна трапіла ў Літву з Беларусі праз падкоп, паведаміла 26 траўня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ).
Замежнікі выбраліся з выкапанага на мяжы тунэля ў Шальчынінскім раёне ў ноч на 25 траўня. Іх затрымлівалі патрулі, кінолагі з сабакамі, а таксама байцы спецпадраздзялення САДМ “Ковас”. Паветраная выведка мясцовасці вялася з дапамогай верталёта, выкарыстоўваліся беспілотнікі.
“Усе парушальнікі, якія не паспелі сыйсці далёка, былі затрыманыя. 36 з іх назваліся грамадзянамі Афганістана. Дакументы пры сабе мелі толькі 23 чалавекі. Яшчэ двое замежнікаў заявілі, што з’яўляюцца грамадзянамі Ірана, аднак ніякіх дакументаў яны не мелі”, — заявіла ведамства.
Згодна з “стандартнай працэдурай”, у дачыненні да мігрантаў была праведзеная “індывідуальная ацэнка сітуацыі”. Высветлілася, што “замежнікам нічога не пагражае”. Памежнікі адмовілі ім ва ўездзе і прынялі рашэнне вярнуць назад у Беларусь.
Мігранты ўжо спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі праз падкопы 6 красавіка і 6 траўня — “яўна не без ведама беларускіх службовых асоб”.
Ад пачатку 2026 года, згодна з праведзеным “Позіркам“ аналізам даных еўрапейскіх памежных службаў, якія публікуюцца штодня, Літва прадухіліла 766 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СергеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


