У Гродзенскай вобласці пройдуць 10-дзённыя мабілізацыйныя вучэнні

8 чэрвеня, Позірк. Мабілізацыйныя вучэнні з вайсковымі камісарыятамі пройдуць 17–26 чэрвеня на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, у рамках вучэнняў будуць адпрацоўвацца “пытанні па даўкамплектаванні вайсковых камісарыятаў шляхам прызыву ваеннаабавязаных на вайсковыя зборы з наступным іх удзелам у вучэнні ў складзе вайсковых камісарыятаў”.
“Прызваныя ваеннаабавязаныя будуць удасканальваць вайсковыя веды, асвойваць узбраенне і вайсковую тэхніку, вучыцца выконваць задачы, якія паступаюць ад кіраўнікоў вучэнняў і патрабуюць аператыўных рашэнняў і дзеянняў, — гаворыцца ў паведамленні. — Плануецца адпрацоўка пытанняў апавяшчэння і яўкі ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў у пункты папярэдняга збору. Грамадзянам будуць уручацца позвы аб неабходнасці прыбыцця ў пункты збору ваеннаабавязаных для зверкі асабістых звестак”.
“У перыяд вучэння паблізу вайсковых камісарыятаў ды іншых аб’ектаў базы правядзення мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў могуць быць чутныя выбухі імітацыйных сродкаў і стрэлы халастых боепрыпасаў. Таксама магчымае абмежаванне руху па асобных вуліцах, якія прылягаюць да вайсковых камісарыятаў”, — папярэдзіла Мінабароны.
Заяўлена, што вучэнні “носяць планавы характар”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
На гэтым фоне ў краіне практычна бесперапынна праводзяцца вайсковыя вучэнні. Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка ўсё часцей заяўляе, што Беларусь “рыхтуецца да вайны”.
Зяленскі — Пуціну: Вы хочаце яшчэ больш уцягнуць у вайну Беларусь, і цяпер мы вымушаныя рыхтавацца яшчэ і да гэтага

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаШэсць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


