У пагрозлівым становішчы знаходзіцца кожны пяты палітвязень — праваабаронцы

Ілюстрацыя: “Позірк”
8 чэрвеня, Позірк. Не менш за 173 беларускія палітвязні знаходзяцца ў пагрозлівым становішчы (зоне асаблівай рызыкі) вынікае з актуальнай інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна“.
У іх ліку людзі, якія маюць праблемы са здароўем; непаўналетнія на момант дзеянняў, якія ставяцца ім у віну; шматдзетныя і іншыя грамадзяне ў цяжкіх сямейных абставінах; асобы, якія знаходзяцца на прымусовым псіхіятрычным лячэнні ў закрытых установах.
Таксама праваабаронцы аднеслі да гэтай катэгорыі палітвязняў, якія дыскрымінуюцца з розных падставаў: знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада (інфармацыйнай блакадзе) альбо не выходзяць з-за кратаў па заканчэнні тэрміну адбыцця пакарання.
Паводле звестак праваабаронцаў, не менш за 60 палітвязняў знаходзяцца ў цяжкім стане фізічнага здароўя, у 8 чалавек ёсць інваліднасць, у 30 узрост перавышае 60 гадоў (многія з іх маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем), у 6 — ментальныя расстройствы.
У 33 палітвязняў складаныя сямейныя абставіны: гэта адзінокія і шматдзетныя бацькі, а таксама сем’і, дзе абодва бацькі ў месцах пазбаўлення волі.
Найстарэйшы палітвязень — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёва, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню за “абразу“ Аляксандра Лукашэнкі.
У матэрыяле “Вясны” прыводзяцца канкрэтныя прыклады з пералічаных катэгорый.
Па стане на 8 чэрвеня палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 871 чалавек. Такім чынам, у пагрозлівым становішчы знаходзіцца практычна кожны пяты з іх.

- Грамадства, ПалітыкаДзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейскай нацыяй — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства


