Старшыня ПАСЕ заклікала дэлегатаў “не забываць пра Беларусь”

22 чэрвеня, Позірк. “Не забываць пра Беларусь, хоць увага сусветнай супольнасці справядліва засяроджаная на Украіне”, заклікала членаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) яе старшыня Пятра Байр, выступаючы 22 чэрвеня на адкрыцці летняй сесіі.
“Аўтарытарызм разлічвае на тое, что наша увага вычарпаецца. Мы не павінны дазволіць яму дамагчыся поспеху”, — сказала Байр.
Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл, паводое яе слоў, актыўна ўдзельнічаюць у працы ПАСЕ, “нягледзячы на ўсе намаганні рэжыму спадара Аляксандра Лукашэнкі падарваць іх аўтарытэт і знізіць эфектыўнасць іх дзейнасці”.
“Мы ўзаемадзейнічаем з дэмакратычнымі сіламі Расіі і Беларусі, дапамагаючы ім ствараць асновы для сваіх будучых дзяржаў, дзе правы чалавека і вяршэнства права з’яўляюцца не проста замежнымі паняццямі, а неад’емнымі прынцыпамі і элементамі іх ідэнтычнасці”, — падкрэсліла старшыня ПАСЕ.
“Але мы робім гэта і дзеля сябе, — дадала яна, — паколькі еўрапейская бяспека не будзе гарантаваная без дэмакратычнай Беларусі і дэмакратычнай Расійскай Федэрацыі. І калі ў гэтых дзвюх краінах не адбудуцца глыбокія змены, яны і далей будуць прадстаўляць пагрозу не толькі для Еўропы, але і для ўласных грамадзян”.
У працы сесіі ПАСЕ прымае ўдзел дэлегацыя Каардынацыйнай рады, у якую, у прыватнасці, уваходзяць Аляксандра Мамаева, Павел Латушка.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



