Лукашэнка на фоне ўльтыматума Зяленскага заклікаў “не хвалявацца”, бо Беларусь можа “абараніць насельніцтва ад любога агрэсара”

23 чэрвеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка на фоне ўльтыматума прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага заклікаў жыхароў Гомельскай вобласці “не хвалявацца і не турбавацца”.
Паводле інфармацыі неафіцыйнага тэлеграм-канала прэс-службы палітыка, такую просьбу жыхарам паўднёвага ўсходу краіны ён перадаў 23 чэрвеня, прымаючы з дакладам старшыню Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.
Рэгіянальны кіраўнік, як паведамляецца, паведаміў Лукашэнку “пра становішча ў вобласці агулам, сітуацыю на мяжы з Украінай і ў прымежных раёнах і рэакцыю насельніцтва Гомельскай вобласці на нядаўнія заявы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага”. Крупко запэўніў, што абстаноўка “ў цэлым няпростая, але стабільная і кантраляваная”, а пытанням бяспекі “надаецца самая пільная ўвага”.
Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што Беларусь “мае ўсё неабходнае, каб абараніць насельніцтва ад любога агрэсара”.
19 чэрвеня Зяленскі даў Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы”. Палітык таксама заклікаў Лукашэнку спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскаму войску.
На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў ён заявіў, што Украіне вядома “пра чатыры такія рэтранслятары ў Беларусі — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях”, і паўтарыў, што Беларусь “мае час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне”.
Адначасова ён паведаміў, што Кіеву вядома “пра кожны завод у Беларусі, які працуе на Расію” і яе вайну. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што “кожнае прадпрыемства, якое пастаўляе кампаненты для расійскай зброі — для бронетэхнікі, ракетных сістэм”, а таксама “прадпрыемствы, якія пастаўляюць Расіі паліва для вайны”, — усё гэта з’яўляецца “ўцягваннем Беларусі ў вайну”.
У інтэрв’ю тэлеканалу ТСН 21 чэрвеня Зяленскі зноў заявіў, што Лукашэнка на працягу бліжэйшага тыдня павінен прадэманстраваць канкрэтныя крокі па дээскалацыі.
Паводле слоў прэзідэнта, ён тлумачыў Лукашэнку, што трэба рабіць: “Дэманстрацыя канкрэтных крокаў. Крок № 1: ніякай тэхнічнай падтрымкі. Прамая падтрымка рэтранслятараў — выключыць, зняць і паказаць нам, што гэта знята. І мы завяршылі гэтае пытанне. Паколькі гэта перадавалася ім (беларускім уладам. — “Позірк“.) неаднаразова, мы перайшлі ў стадыю публічнага сігналу. Калі не здыме, то мы здымем — усё, што адбудзецца за тыдзень. Альбо яны, альбо мы. Вось і ўсё”.
“Таксама мы ім кажам, даем сігнал: спыніце, калі ласка, пастаўку паліва расійскай арміі. Але гэта толькі сігнал, тут няма ніякіх пагроз, нічога. Мы проста кажам, што гэта бачым”, — сказаў Зяленскі.
- ПалітыкаЦіханоўская: Раней у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі добрым паліцэйскім, ЕС — дрэнным, але цяпер сітуацыя змяніласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



