Амбасадар Швейцарыі завяршае працу ў Беларусі

20 ліпеня, Позірк. Амбасадар Швейцарыі Крысціна Хонегер-Залатухін завяршае працу ў Беларусі, вынікае з паведамлення беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што 20 ліпеня ў Мінску са швейцарскім дыпламатам з нагоды завяршэння яе місіі сустрэўся міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў.
“Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы актывізацыі беларуска-швейцарскіх стасункаў у кантэксце існых рамачных умоў, а таксама абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў рэгіёне і свеце”, — гаворыцца ў паведамленні.
Швейцарыя — адна з нешматлікіх краін Еўропы, якая на фоне рэпрэсій, што развярнуліся ў Беларусі, даслала ў Мінск дыпламата ўзроўню амбасадара. Неўзабаве пасля ўручэння Хонегер-Залатухін у лютым 2022 года копій даверчых грамат была вызваленая асуджаная з палітычных матываў грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Наталля Хершэ.
Амбасадар Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч у красавіку 2025 года канстатаваў, што двухбаковае супраца з Бернам прыпыненая, але Мінск не зацікаўлены ў доўгатэрміновай замарозцы стасункаў.
“Мы заклікаем нашых контрагентаў не гнацца за палітычнай кан’юнктурай, адмовіцца ад бяздумнага капіявання санкцый ЕС (Швейцарыя не ўваходзіць у Еўрасаюз, але ёсць падпісантам многіх двухбаковых дагавораў і міждзяржаўных пагадненняў у Еўропе; як правіла, далучаецца да абмежавальных мер, якія ўводзіць ЕС. — “Позірк”.) з прыцэлам, перш за ўсё, на доўгатэрміновыя перспектывы супрацы. Такі падыход мог бы стаць першым крокам у кірунку актывізацыі двухбаковага дыялогу”, — сказаў ён.
На думку Ганевіча, міжнародная сітуацыя развіваецца “дынамічна і часам непрадказальна”, таму абедзвюм краінам варта быць гатовымі да перазагрузкі стасункаў, “каб не шкадаваць пра страчаны час і магчымасці”.
“Зыходзім з таго, што здаровы сэнс у канчатковым выніку пераможа. Упэўнены, эйфарыя наконт магчымасці нанясення нейкай непрымальнай эканамічнай шкоды Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, што ўзнікла ў Еўрасаюзе і была падхопленая Швейцарыяй, непазбежна зменіцца працверажэннем і разуменнем неабходнасці вяртання да прымальнага ўзроўню супрацы”, — заявіў тады дыпламат.
Амбасадар адзначыў, што Швейцарыя — “у адрозненне ад многіх іншых краін” — займае “больш узважаную і прагматычную пазіцыю па Беларусі”, дзякуючы чаму захоўваюцца “каналы для двухбаковага дыялогу”, гэта дазваляе “лепш разумець нюансаванне падыходаў супрацьлеглага боку”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЖыхары Беларусі сталі есці больш мяса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 6-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у чэрвені, на 11-м — за першую палову 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



