Лукашэнка плануе ўзмацніць уплыў дзяржсакратара Савета бяспекі на КДБ

23 ліпеня, Позірк. Пра планы “узмацніць ролю” дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі і дзяржсакратарыята агулам заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня пры разглядзе кадравых пытанняў.
“Мы Камітэт дзяржбяспекі перафарматуем у плане ўзмацнення дзяржсакратарыята [Саўбеза] і ўздзеяння, уплыву на КДБ”, — заявіў ён (на падставе відэазапісу ў неафіцыйным тэлеграм-канале спікера).
Звяртаючыся да Аляксандра Вальфовіча, які цяпер займае пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі, Лукашэнка адзначыў, што ў таго “ў асноўным узаемаадносіны будуюцца з вайскоўцамі”: “Бо ты сам вайсковец, гэта і добра, і тут ты як рыба ў вадзе; крыху менш з МУС, але прасцей”.
“А КДБ — гэта быццам бы тэра інкогніта”, — дадаў ён, падкрэсліўшы, што дзяржсакратарыяту Савета бяспекі “нельга ўпускаць” гэта ведамства “з поля зроку”.
“Я хачу, каб вы разумелі, што роля дзяржаўнага сакратара і дзяржсакратарыята будзе ўзмоцненая. Зразумела, што існуюць дэталі і нюансы, гэта старшыня КДБ ведае, якія дакладваюцца толькі прэзідэнту. Знешняя выведка, агентура, рэзідэнтура ды іншае, але гэта толькі прэзідэнт мае ведаць, гэта не павінна распаўсюджвацца, расцякацца і гэтак ды так”.
У той жа час, паводле слоў палітыка, “як урад міністэрствамі займаецца, так дзяржсакратарыят павінен займацца ўсімі сілавымі падраздзяленнямі” і паведамляць пра гэта найвышэйшаму кіраўніцтву.
“Гэта не значыць, што ў мяне не будзе прамых зносін з міністрам абароны або тым больш старшынёй КДБ, які наўпрост падпарадкаваны прэзідэнту, — патлумачыў Лукашэнка. — Маюцца прамыя зносіны, я за гэтым вельмі сачу, бо вайсковыя людзі ў пагонах, яны вельмі самалюбівыя, і гэта зона адказнасці прэзідэнта”.
“Я часта кажу дзяржсакратару, ты памочнік прэзідэнта па гэтых пытаннях. Але, нягледзячы на гэта, як дзяржсакратар, твая роля будзе ўзмоцненая з сённяшняга дня, чаму я вас і запрасіў, каб вы гэта разумелі. Без усялякіх празмернасцяў”, — дадаў ён.
3 ліпеня Лукашэнка не з’явіўся на цырымонію з нагоды Дня незалежнасці. На акцыі, якая прайшла на мемарыяльным комплексе “Курган Славы” пад Мінскам, замест яго выступіў Вальфовіч.
Савет бяспекі Беларусі — міжведамасны дарадчы орган, упаўнаважаны распрацоўваць узгодненыя меры падтрымання бяспекі дзяржавы. Утвараецца і ўзначальваецца Аляксандрам Лукашэнкам, дзейнасць забяспечвае сакратарыят.
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
