У беларускіх школах будуць вывучаць штучны інтэлект і БПЛА

18 жніўня, Позірк. У беларускіх школах будуць вывучаць штучны інтэлект (ШІ) і лятальныя апараты, паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова на прэс-канферэнцыі 18 жніўня.
Паводле яе слоў, істотныя змены закранулі вучэбную праграму па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы.
Згодна з дадаткам да інструктыўна-метадычнага ліста Мінадукацыі “Аб арганізацыі ў 2026/2027 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі“, на вывучэнне БПЛА будзе адведзена 10 гадзін. Будуць праводзіцца вучэбна-палявыя зборы. Таксама ў курсе “Медыцынская падрыхтоўка“ з’явяцца “Асновы тактычнай медыцыны”.
У 8-м класе пачнуць вывучаць тэхналогіі штучнага інтэлекту. “Наша задача — навучыць дзяцей выкарыстоўваць ШІ свядома, бяспечна з карысцю для вучобы. Хлопцы навучацца складаць запыты да штучнага інтэлекту і правяраць дакладнасць той інфармацыі, якую яны атрымліваюць“, — сказала Каржова.
Паводле яе сцвярджэння, агулам “ніякіх зменаў у параўнанні з мінулым навучальным годам у арганізацыі адукацыйнага працэсу не прадугледжана“, асноўныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу захаваныя.
1 верасня ва ўсіх установах адукацыі пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ведаў, і тэматычны ўрок “Веды сёння — сіла і росквіт Беларусі заўтра“.
У новым навучальным годзе адкрыецца каля 2.600 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, там будуць займацца каля 1 млн 25 тыс. навучэнцаў, у тым ліку каля 87 тыс. першакласнікаў.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка

