Коўл прыбыў у Мінск на перагаворы з Лукашэнкам

15 верасня, Позірк. Амерыканская дэлегацыя на чале са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам прыбыла ў Мінск.
“Беларуска-амерыканскія перагаворы пройдуць у Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт сустрэнецца з прадстаўнікамі каманды Дональда Трампа”, — паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.
Адзначаецца, што ў перагаворах таксама возьме ўдзел прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Пра тое, што Коўл прыбудзе ў Мінск 15 верасня, Лукашэнка заявіў напрыканцы мінулага тыдня на Абуз-Лясноўскім агульнавайсковым палігоне (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць).
У папярэдні раз спецпрадстаўнік Трампа быў у беларускай сталіцы ў сакавіку. Вынікам стала вызваленне 250 палітвязняў, з якіх 15 было выслана за мяжу, а астатнім дазволілі застацца ў краіне. Узамен ЗША адмянілі некаторыя санкцыі ў дачыненні да Мінска, у тым ліку па калійных угнаеннях.
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл выступаюць за тое, каб у вызваленых была магчымасць заставацца ў Беларусі.
Кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Коўла, што Вільнюс працягне падтрымліваць намаганні ЗША па вызваленні палітвязняў
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



