Мінск 12:42

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з канцэрна “Беллеспаперапрам” і ААТ “Лакафарба”

18 верасня, Позірк. Злучаныя Штаты Амерыкі 17 верасня афіцыйна знялі санкцыі з канцэрна “Беллеспаперапрам” і ААТ “Лакафарба” (месціцца ў Лідзе, Гродзенская вобласць).

Гэта вынікае з інфармацыі на сайце Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША.

16 верасня па выніках перамоў у Мінску спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызвалена 25 палітвязняў. Яны вывезены ў Літву. Наўзамен Коўл анансаваў зняцце санкцый з канцэрна і беларускага прадпрыемства.

Падзяліцца: