Пачалася праверка органаў упраўлення тэраабароны Магілёўскай вобласці

7 кастрычніка, Позірк. З 7 кастрычніка па 13 лістапада камісія генштаба Узброеных Сіл праводзіць праверку органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці, паведамляе Мінабароны.
Дырэктыву на фарміраванне тэрытарыяльных войскаў Крычаўскага раёна начальнік Генштаба – першы намеснік міністра абароны Уладзімір Белы ўручыў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачэнку.
Запланаваны прызыў ваеннаабавязаных і правядзенне з імі “заняткаў на ўчастках мясцовасці” ў рэгіёне: “Будуць ахоплены ўсе адміністрацыйныя раёны вобласці, а ў Крычаўскім – трэба будзе сфарміраваць падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў”.
Асноўнай мэтай мерапрыемстваў названа праверка працаздольнасці сістэм кіравання, “ўсебаковага забеспячэння і ўзаемадзеяння: як належныя асобы выканаўчых камісарыятаў і афіцэры органаў кіравання здольныя выконваць задачы па разгортванні і вядзенні тэраабароны ў сучасных умовах і з улікам існуючых выклікаў”.
На завяршальным этапе будзе праведзена “камандна-штабное вучэнне” з падраздзяленнямі сіл тэраабароны раёна.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
На гэтым фоне ваенныя вучэнні кіруючы рэжым праводзіць практычна безупынна. Таксама рэгулярна праводзяцца праверкі розных родаў і часцей войскаў.
З 29 верасня па 2 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшынь аблвыканкамаў праводзіліся штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці.
Праверку боегатоўнасці ў жніўні — верасні праходзіла 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада (Асіповічы, Магілёўская вобласць). У кастрычніку яна працягнулася ў падраздзяленні 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Мінск).
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы зноў сярод замежнікаў, высланых з Грузіі за апошнія дні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМігранты больш за 500 разоў з пачатку лістапада спрабавалі трапіць праз Беларусь у ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 22 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



