Рэгуляванне ў галіне крэдытавання і мікрафінансавання ў Беларусі будзе гарманізавана з РФ
12 верасня, Позірк. Праект закона “Аб спажывецкім крэдыце (мікразайме)” накіраваны “на гарманізацыю падыходаў да нарматыўнага рэгулявання крэдытных і некрэдытных фінансавых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў рамках мерапрыемстваў, прадугледжаных пунктам 19 Саюзнай праграмы па гарманізацыі норм рэгулявання крэдытных і некрэдытных фінансавых арганізацый, фінансавага рынку у цэлым”.
8 верасня завяршылася грамадскае абмеркаванне гэтага законапраекта, распрацаванага з мэтай “удасканалення прававога рэгулявання адносін у галіне крэдытавання і мікрафінансавання фізічных асоб”. Арганізатарам абмеркавання выступіў Нацыянальны банк.
Адна з частак праекта закона рэгулюе інфармаванне аб спажывецкім крэдытаванні або мікрафінансаванні. Згодна з дакументам, “інфармацыя аб спажывецкім крэдытаванні (мікрафінансаванні) павінна быць дакладнай, поўнай і выкладзена ў простай для разумення заяўніка форме”.
Пры спажывецкім крэдытаванні крэдытадаўца павінен будзе загадзя паведамляць памер працэнтаў за карыстанне спажывецкім крэдытам і парадак іх выплаты. Пры спажывецкім мікрафінансаванні — “памер атрыманых пазыкадаўцам з пазычальніка працэнтаў у залежнасці ад тэрміну карыстання спажывецкай мікрапазыкай (дзённай (месячнай) працэнтнай стаўкі) і ў гадавым вылічэнні (гадавы працэнтнай стаўкі) (пры спагнанні працэнтаў)”.
Праект закона таксама прадугледжвае ацэнку дагавора крэдыту або мікразайму ацэнку крэдытаздольнасці (плацежаздольнасці) заяўніка да заключэння дагавора спажывецкага крэдыту (мікразайму)”. Яна будзе ажыццяўляецца “на падставе інфармацыі, атрыманай ад заяўніка, а таксама на аснове інфармацыі, атрыманай з іншых крыніц на законных падставах”.
Законапраект рэгулюе паслугі, звязаныя з крэдытаваннем, дадатковая плата за якія “не дапускаецца”. У прыватнасці, калі ўмовамі дагавора спажывецкага крэдыту прадугледжана адкрыццё крэдытаатрымальніку разліковага банкаўскага рахунку і залічэнне на яго сумы спажывецкага крэдыту, названыя аперацыі ажыццяўляюцца без спагнання платы.
Цяпер спажывецкае крэдытаванне і мікрафінансаванне рэгулюецца шэрагам актаў заканадаўства: Банкаўскім кодэксам (арт. 143 і 150), Грамадзянскім кодэксам (арт. 339, ч. 42), указам Аляксандра Лукашэнкі ад 23 кастрычніка 2019 года No 394 “Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык”, пастановамі НББ.
4 лістапада 2021 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і Лукашэнка падпісалі дэкрэт “Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады”, зацвердзіўшы 28 праграм па інтэграцыі.
У чэрвені расійскі бок ацэньваў выкананне саюзных праграм на 80%.
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка