Краіны Балтыі просяць АБСЕ склікаць пасяджэнне з удзелам беларускай дэлегацыі ў сувязі з вучэннямі “Саюзная рашучасць — 2022”
13 лютага, BPN. Краіны Балтыі звярнуліся ў АБСЕ з просьбай склікаць пасяджэнне з запрашэннем беларускай дэлегацыі ў сувязі з вучэннямі “Саюзная рашучасць — 2022”.
Латвія, Літва і Эстонія пайшлі на такі крок, не задаволіўшыся адказам на запыт аб войсках, што ўдзельнічаюць у гэтых беларуска-расійскіх вучэннях.
“9 лютага Літва ад імя трох балтыйскіх дзяржаў накіравала Беларусі запыт у адпаведнасці з Венскім дакументам АБСЕ ў сувязі з сумеснымі вучэннямі <…> на тэрыторыі Беларусі 10—20 лютага, — гаварылася ў паведамленні МЗС Эстоніі. — Падрыхтоўка і правядзенне ваенных вучэнняў павінныя быць празрыстымі і адпавядаць міжнародным абавязацельствам.На жаль, інфармацыі, што давалася Беларуссю, да гэтага часу было недастаткова. Мэтай запыту было атрыманне інфармацыі, якая павысіла б празрыстасць і ўпэўненасць у тым, як будуць разгортвацца і выкарыстоўвацца расійскія і беларускія войскі падчас вучэнняў і пасля іх”.
У эстонскім знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што накіраваны Беларуссю адказ “застаўся недастатковым”.
Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што краіны Балтыі запатрабавалі ад Мінска ўдакладніць “колькасць расійскіх і беларускіх вайскоўцаў, якія бяруць удзел у манеўрах, ваенную тэхніку, што выкарыстоўваецца, і плануемыя тэрміны вяртання часцей у месцы пастаяннай дыслакацыі”.
Палічыўшы адказ Мінска недастатковым, краіны Балтыі звярнуліся ў АБСЕ з просьбай на працягу 48 гадзін арганізаваць пасяджэнне з удзелам беларускай дэлегацыі.
“Беларусь заявіла, што ў вучэннях удзельнічае не больш за 13.000 ваеннаслужачых, што з’яўляецца парогам для прадастаўлення інфармацыі ў рамках Венскага дакумента. Аднак агульнадаступная інфармацыя і інфармацыя, якую мае Мінабароны Латвіі, адназначна ўказваюць на тое, што ў беларуска-расійскіх вучэннях задзейнічана колькасць войскаў і баявой тэхнікі, якое значна перавышае гэты парог”, — гаворыцца ў заяве МЗС Латвіі.
На думку афіцыйнай Рыгі, “агрэсіўная рыторыка” Расіі і канцэнтрацыя сіл ля межаў Украіны, непразрыстыя шырокамаштабныя сумесныя ваенныя вучэнні ў Беларусі выклікаюць асцярогі наконт бяспекі і падрываюць механізмы кантролю над узбраеннямі і бяспеку ў рэгіёне АБСЕ”.
У заяве таксама адзначаецца, што хаця Беларусь і Расія прыпынілі кантроль над узбраеннямі на падставе пандэміі COVID-19, яна не перашкодзіла маштабнай мабілізацыі войскаў.
“У кантэксце гэтых вучэнняў Беларусь, як і Расія, выбарча падыходзіць да сваіх абавязацельстваў па кантролі над узбраеннямі, адмаўляючыся ад інспекцый, якія маглі б даць больш інфармацыі аб характары яе ваеннай актыўнасці, але замест гэтага прапаноўваючы праводзіць абмежаванае назіранне за ваеннымі вучэннямі праз двухбаковыя пагадненні”, — заявіў латвійскі МЗС.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+