be
Arrow
Мінск 00:28

Ціханоўская: У беларусаў зараз два шляхі — еўрапейская дэмакратыя ці акупацыя Расіяй

24 траўня, BPN. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі падобны да “крэсла з трымя ножкамі, якія завуцца рэпрэсіі, грошы і Крэмль”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас выступу 24 траўня ў Сейме Літвы.

Палітык выказала меркаванне, што “калі хоць адна з гэтых ножак абваліцца, то абваліцца ўвесь рэжым”: “Таму мы мусім працягваць пазбаўляць рэжым грошай, магчымасці ажыццяўляць тэрор, а таксама аслабляць Крэмль”.

На думку Ціханоўскай, у беларусаў зараз два шляхі: “альбо еўрапейская, дэмакратычная Беларусь, альбо дэ-юрэ акупацыя Расіяй і шматгадовая ізаляцыя, рэгрэс і бяспраўе”.

Экс-кандыдат у прэзідэнты лічыць, што “дыктатары ў Крамлі і Мінску намагаюцца адабраць у нас радзіму”, “але жорсткія рэпрэсіі толькі пацвярджаюць, наколькі яны баяцца ўласнай паразы”.

Вызваленнем яна назвала “жыццё у дэмакратычнай Беларусі, дзе людзі змогуць вольна абіраць сваіх прадстаўнікоў у дзяржаўных структурах, а аспрэчыць беларускі суверэнітэт будзе немагчыма”.

“Сілавыя структуры будуць служыць народу, а не самазваным “гаспадарам”, — падкрэсліла Ціханоўская. — Паліцыя будзе змагацца са злачынцамі, а не з мірнымі грамадзянамі, якія адстойваюць свае правы”.

Падзяліцца: