У Нью-Ёрку дэлегацыя офіса Ціханоўскай прадставіла альтэрнатыўную справаздачу па рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі
12 ліпеня, BPN. Дэлегацыя офіса дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай 11 ліпеня прадставіла дыпламатычнаму корпусу пры ААН у Нью-Ёрку альтэрнатыўную справаздачу па рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця (МУР) у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал экс-кандыдата ў прэзідэнты.
У справаздачы пазначана, што “асноўная прычына, якая стрымлівае развіццё Беларусі, — сістэматычнае і беспрэцэдэнтнае парушэнне правоў чалавека, пры якім немагчыма дасягненне МУР”.
Падрыхтоўка дакладу, на думку прадстаўнікоў палітыка, патрэбная для таго, каб “не даць рэжыму магчымасць спасылацца на тое, што ён выконвае міжнародныя абавязацельствы для спробы пазбегнуць адказнасці за парушэнні правоў чалавека”, а таксама “каб перашкодзіць атрымаць фінансаванне, якое пойдзе на ўмацаванне дыктатуры.
МЗС Беларусі паведамляе, што 11 ліпеня ў агульнай дыскусіі Палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці прыняў удзел намеснік міністра Юрый Амбразевіч.
Ён, у прыватнасці, заявіў, што “міжнароднае ўзаемадзеянне павінна дапаўняць магчымасці нацыянальных дзяржаў, якія добраахвотна падтрымліваюць канцэпцыю падзеленай адказнасці па праблемах і выкліках, што выходзяць за нацыянальныя межы, і рэалізоўвацца ў форме добраахвотнага ўзаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва на прынцыпах суверэннай роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы”.
На думку дыпламата, “міжнароднае ўзаемадзеянне, якое павінна дапаўняць нацыянальныя намаганні і служыць інтарэсам усіх удзельнікаў, мэтанакіравана палітызуецца і выкарыстоўваецца для забеспячэння асобнымі дзяржавамі аднабаковых пераваг як у пытаннях развіцця, так і бяспекі”.
У офісе Ціханоўскай пракаментавалі выступленне Амбразевіча наступным чынам: “Рэжым не першы раз выкарыстоўвае пляцоўку ААН, каб расказаць, як Беларусь паспяхова выконвае ЦУР і міжнародныя абавязацельствы, і толькі санкцыі стрымліваюць яе развіццё”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



