Пазьняк заклікаў Зяленскага і Лукашэнку правесці абмен палонных вайскоўцаў на палітзняволенных
14 жніўня, Позірк. Абмяняць вайскоўцаў — грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку РФ і знаходзяцца ў палоне ва Украіне, на двух палітзнаволенных прапанаваў у адкрытым лісце да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Александра Лукашэнкі лідар партыі КХП-БНФ (ліквідавана ўладамі), лідар руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк.
Зварот распаўсюджаны ў тэлеграм-канале руху.
“Двое палонных грамадзян Беларусі (Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч), якія былі ў расейскім войску, ваявалі супраць Украіны і асуджаныя судом Украіны на пазбаўленьне волі адпаведна на 10 і на 9 гадоў, звярнуліся да ўлады Рэспублікі Беларусь з просьбай абмяняць іх на палітзняволеных Рэспублікі Беларусь”, — напісаў Пазьняк.
Палітык звярнуўся да Зяленскага і Лукашэнкі з просьбай паспрыяць іх абмену на палітвязьняў у Беларусі — Вольгу Залатар (шматдзетная маці) і журналіста Дзяніса Івашына.
“Публічны ліст не найлепшы спосаб у такой важнай справе. Я не валодаю ўладай і па свайму статусу не ў стане выкарыстаць мэтады дыпламатыі прыдатныя ў гэтым выпадку. Зьвяртаюся наўпрост, абапіраючыся толькі на свой аўтарытэт сярод адданых для Беларусі людзей і не забыты ва Украіне”, — адзначыў Пазьняк.
Паводле яго меркавання, “такі абмен магчымы”. “Ён будзе добрым для ўсіх”, — выказаў палітык упэўненнасць.
Актывістка са Ждановічаў (Мінская вобласць), маці пяцёх дзяцей Вольга Залатар асуджана паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Журналіст Дзяніс Івашын прыгавораны паводле двух артыкулаў КК да 13 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму.
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

