Байдэн: Нават у зняволенні Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабодаў, якіх заслугоўвае беларускі народ
7 кастрычніка, BPN. “Нават знаходзячыся ў зняволенні, Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ”, — заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з нагоды абвяшчэння лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год.
“Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру гэтага года нагадваюць нам аб тым, што нават у змрочныя дні вайны, перад тварам запалохвання і прыгнёту, агульначалавечае імкненне да правоў і годнасці не можа быць задушанае. Ад імя амерыканскага народа віншую Алеся Бяляцкага з Беларусі, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод і расійскую арганізацыю “Мемарыял” з заслужанай узнагародай”, — сказаў прэзідэнт ЗША.
Паводле яго слоў, лаўрэаты прэміі на працягу многіх гадоў нястомна змагаліся за правы чалавека і асноўныя свабоды, у тым ліку права свабодна гаварыць і адкрыта крытыкаваць, выконвалі сваю місію з запалам і настойлівасцю.
“На працягу ўсёй сваёй гісторыі “Мемарыял” раскрываў праўду пра жорсткае абыходжанне з савецкімі і расійскімі грамадзянамі, нягледзячы на інтэнсіўныя запалохванні. Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні. А ў разгар жорсткай і несправакаванай вайны Расіі супраць Украіны Цэнтр грамадзянскіх свабод у рэжыме рэальнага часу дакументуе ваенныя злачынствы і злачынствы, якія Расія здзяйсняе ў дачыненні да ўкраінскага народа”, — заявіў амерыканскі лідар.
Смельчакі, якія выконваюць гэтую працу, дабіваліся праўды і дакументавалі для ўсяго свету палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да сваіх суграмадзян, гаварылі і гнулі сваю лінію, “калі ім пагражалі тыя, хто дабіваўся іх маўчання”, падкрэсліў Байдэн. Гэтым самым, лічыць прэзідэнт ЗША, яны зрабілі свет мацнейшым.
“Алесь Бяляцкі, Цэнтр грамадзянскіх свабод і “Мемарыял” заслугоўваюць прызнання за праведзеную імі працу, пададзены імі прыклад і надзею на лепшую будучыню, якую яны выклікаюць сваёй непахіснай прыхільнасцю да асноўных свабод”, — заявіў Джо Байдэн.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+