Паводле звестак НАН, за 10 гадоў плошча дэградаваных сельгасглеб на тарфяніках павялічылася на трэць
5 снежня, BPN. Каля 10% глеб на тарфяніках, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, на гэты момант у рознай ступені дэградаваны, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 5 снежня галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Віталь Лапа.
“Самая праблемная профільная дэградацыя тарфянікаў — гэта водная і ветравая эрозія глеб. Асноўная маса зямлі, схільнай да ветравой эрозіі, знаходзіцца на Палессі, дзе актыўна праводзілася меліярацыя, — адзначыў Лапа. — Калі 10 гадоў таму ў нас было 212 тыс. га дэградаваных тарфянікаў, то сёння – 312 тыс. га”.
“Калі правялі меліярацыю, пайшла вільгаць і ў глебу паступіла паветра. Пачаўся працэс мінералізацыі. Яго можна мінімізаваць, але нельга спыніць, — зазначыў акадэмік. — Так, можна асушаны тарфянік выкарыстоўваць сто гадоў, а можна загубіць і за дваццаць. Мінералізацыя змяншаецца, калі вырошчваць збожжавыя і абганяльныя культуры. Наша задача — расцягнуць выкарыстанне ўчастка на сто гадоў”.
Дырэктар інстытута меліярацыі (даччынае прадпрыемства НАН) Аляксандр Анжанкоў таксама не лічыць выпрацаваныя тарфянікі безнадзейнымі для далейшага выкарыстання, але іх аднаўленне надоўга “выкідвае” глебы на іх з сельскагаспадарчага абароту, сказаў ён.
“Для іх аднаўлення трэба ў вялікіх аб’ёмах уносіць мікраэлементы, што звязана з высокім коштам і працавыдаткамі. У сувязі з гэтым і з’явіліся праекты па паўторным забалочванні такіх зямель, — растлумачыў Анжанкоў. — Гэта значыць, асушылі балота, выпрацавалі тарфянік, далей разбураецца меліярацыйная сістэма і участак паўторна забалочваецца. Эфектыўнасць, вядома, трэба старанна лічыць. Але, падобна, паўторнае забалочванне — адзіны варыянт”.
Выкарыстанне тарфянікаў для вытворчасці паліўных торфабрыкетаў менш эфектыўнае, чым увядзенне меліяраваных зямель на іх у сельскагаспадарчы абарот, адзначыў начальнік упраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Беларусі Васіль Ядлоўскі.
“Частка прадпрыемстваў галіны выкарыстоўвае торф для вытворчасці паліўных торфабрыкетаў. Іх прадукцыя ў тым ліку ідзе і на экспарт, — паведаміў Ядлоўскі. — Праз восем гадоў здабычы торфу ўчастак выпрацоўваецца і тарфянік павінен забалочвацца. Выкарыстанне гэтага ж участка глебы ў сельскай гаспадарцы на працягу 50 гадоў дае выхад прадукцыі, у тым ліку і на экспарт, у 10 разоў больш, чым пры вытворчасці брыкетаў”.
У 2020-21 гадах забалочана больш за 4 тыс. га дэградаваных раней асушаных тарфянікаў у Гомельскай вобласці, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Мінпрыроды Людміла Барташэвіч.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка