Ціханоўская прызначыла Крысціну Рыхтэр дарадцай па прававых пытаннях
29 снежня, BPN. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская прызначыла Крысціну Рыхтэр дарадцай па прававых пытаннях, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.
Адзначаецца, што на новай пазіцыі Рыхтэр працягне каардынаваць працу па прыцягненні асоб, адказных за парушэнне правоў чалавека з выкарыстаннем інструментаў універсальнай юрысдыкцыі і іншых міжнародных механізмаў у супрацоўніцтве з Аб’яднаным пераходным кабінетам і іншымі арганізацыямі.
Яна будзе фармаваць стратэгію працы па прававых пытаннях офіса Ціханоўскай, займацца падрыхтоўкай нарматыўна-прававых дакументаў для транзітнага перыяду “ў сферах пераходнай справядлівасці, рэабілітацыі асоб, якія падвергліся пераследу па палітычных матывах”, удзельнічаць у падрыхтоўцы спецыяльнага дакладу па праблемах беларусаў у эміграцыі ў ПАСЕ.
З сярэдзіны 2021 года Рыхтэр працавала юрыстам у офісе Ціханоўскай. Яна каардынавала альтэрнатыўны даклад па выкананню Беларуссю Мэт устойлівага развіцця ААН.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
