Старшыня “Маладога фронту” Урбановіч ізноў паранены на расійска-ўкраінскай вайне
6 студзеня, BPN. Ізноў паранены лідар “Маладога фронту”, баец палка Каліноўскага Дзяніс Урбановіч.
“4 студзеня быў цяжкі бой пад Бахмутам, і Дзяніс быў паранены. Куля патрапіла яму ў грудзі. У той жа дзень зрабілі аперацыю, сёння ён апрытомнеў”, — распавялі BPN сябры Урбановіча.
“Ішоў бой зраніцы, пачалася перастрэлка. Суткі бою. Лекары кажуць, што сур’ёзнага нічога, усё зажыве”, — заявіў сябрам сам Урбановіч.
Плануецца, што раніцай 6 студзеня яго павязуць у Кіеў на лячэнне.
У лістападзе Урбановіча параніла ў руку.
Грамадскі актывіст Дзяніс Урбановіч узначаліў “Малады фронт” у 2018 годзе.
У чэрвені 2020-га і сакавіку — красавіку 2021 года ён адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт. У жніўні 2021 года Урбановіча затрымлівалі ў Нароўлі (Гомельская вобласць), падазравалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 года.
Урбановіч у канцы 2021 года праз рызыку крымінальнага пераследу нелегальна выехаў ва Украіну і цяпер ваюе супраць Расіі ў палку Каліноўскага. У траўні 2022 года быў цяжка кантужаны.
Летась у жніўні “Малады фронт” прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкім фармаваннем”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



