Байдэн: Адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю
21 лютага, BPN. “Адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю”, — заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн падчас публічнай гаворкі 21 лютага ў Варшаве.
Байдэн прывёў у прыклад Беларусь у кантэксце таго, што палякі, на яго думку, разумеюць, “што значыць салідарнасць”. Таксама была згаданая Малдова, якая хоча “жыць свабодна”.
Размова прэзідэнта ЗША працягвалася каля 20 хвілін і была практычна цалкам прысвечана расійска-ўкраінскай вайне.
Байдэн наведваў сталіцу Польшчы менш за год таму. 26 сакавіка 2022 года ён таксама выступіў там з прамовай, аднак Беларусь у ёй не была ўзгаданая.
Знаходзячыся на борце свайго самалёта перад вылетам, тады ён правёў тэлефонную размову з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай.
28 ліпеня 2021 года Байдэн і Ціханоўская правялі перамовы ў Вашынгтоне.
У заяве з нагоды абвяшчэння лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год 7 кастрычніка прэзідэнт ЗША павіншаваў беларускага лаўрэата, палітвязня праваабаронцу Алеся Бяляцкага. “Нават знаходзячыся ў зняволенні, Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, на якія заслугоўвае беларускі народ”, — зазначыў ён.
Калі Байдэн “хоча міру ва Украіне”, то яго “ў Мінску гатовы прыняць і сур’ёзна пагаварыць”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 лютага ў беларускай сталіцы на сустрэчы з замежнымі журналістамі.
Такім чынам ён пракаментаваў анансаваны візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу: “Вось калі ён хоча спыніць вайну (з Польшчы сюды побач, я самалёт дашлю, калі што, “Боінг”), прымем яго. У нас мора міжнародных аэрапортаў”.
20 лютага Байдэн наведаў Кіеў, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Візіт не анансаваўся.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+