Байдэн пра размяшчэнне ТЯЗ ў Беларусі: Гэта абсалютна безадказна
17 чэрвеня, BPN. “Гэта абсалютна безадказна”, — такім чынам прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адрэагаваў на апошнія заявы Уладзіміра Пуціна пра пачатак перамяшчэння тактычных ядзерных боезарадаў з РФ у Беларусь.
Амерыканскі лідар, які пагутарыў з журналістамі 17 чэрвеня на авіябазе Эндрус каля Вашынгтона, абмежаваўся гэтым адказам. “Я ўжо шмат разоў даваў каментарыі наконт гэтага”, — цытуе Байдэна тэлеканал France 24.
Раней беларускі дэмакратычны лідар, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская заклікала разгледзець праблему размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) на Генасамблеі і ў Савеце Бяспекі ААН. Прадстаўнік АПК па замежных справах Валер Кавалеўскі заявіў, што кабінет будзе гэтага дамагацца.
Пазней АПК выступіў з заявай аб супрацьдзеянні пагрозам незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, звязанай з размяшчэннем ТЯЗ ў Беларусі. У дакуменце гаворыцца, што беларускі народ мае “неад’емнае права <…> на самаабарону Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці са Статутам ААН”. АПК падкрэсліў, што “любое прымяненне сілы Расійскай Федэрацыяй супраць беларускага народа на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе ўяўляць сабой акт агрэсіі супраць Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнародным правам”.
Кабінет заклікаў міжнародную супольнасць, у прыватнасці Еўрасаюз, ЗША, Вялікабрытанію, Канаду, Японію ды іншыя “дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, у мандат якіх уваходзіць падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі”, зрабіць усе магчымыя захады “для аказання дапамогі беларускаму народу ў абароне незалежнасці і суверэнітэту” сваёй краіны.
16 чэрвеня Уладзімір Пуцін на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі.
У гэты ж дзень генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння групы ядзернага планавання альянсу з удзелам міністраў абароны краін НАТО ў Бруселі паведаміў, што Паўночнаатлантычны альянс не фіксуе “ніякіх змяненняў” у разгортванні ТЯЗ у Беларусі, якія б запатрабавалі сустрэчных дзеянняў з боку НАТО.
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў у інтэрв’ю на ютуб-канале “Дзмітрый Гардон” выказаў меркаванне, што ні Лукашэнка, ані хто-небудзь у Беларусі не будзе мець ніякага ўплыву на размяшчэнне або выкарыстанне расійскай ядзернай зброі, гэта зможа рабіць толькі РФ. У той жа час, на яго думку, “нечым дадатковым для Еўропы, НАТО, Украіны гэта [размяшчэнне зброі] не пагражае”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка