Ціханоўская павіншавала Бабарыку з 60-годдзем, пажадаўшы яму “сіл і моцнага здароўя”

9 лістапада, Позірк. “Сіл і моцнага здароўя” пажадала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская палітзняволенаму экс-прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Віктару Бабарыку, якому сёння споўнілася 60 гадоў.
Адпаведнае відэа апублікавана ў тэлеграм-канале палітыка.
“Віктар Дзмітрыевіч, я веру, што вы трымаецеся. Я веру, што вы не апусцілі рукі”, — сказала Ціханоўская.
Яна нагадала, што пра стан Бабарыкі няма інфармацыі ўжо больш за сем месяцаў.
“У красавіку яго моцна збілі сілавікі, і з тых часоў нічога невядома пра яго здароўе. Як і да Сяргея [Ціханоўскага], да яго перасталі пускаць адваката, не даюць сустракацца са сваякамі, не перадаюць лістоў і медыкаментаў”, — адзначыла дэмлідар.
Паводле апошняй інфармацыі, дадала Ціханоўская, палітвязень знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, дзе “ўстаноўлены максімальна строгі рэжым абыходжання са зняволенымі”.
“Чалавека адпраўляюць туды за злосныя парушэнні, але мы ж выдатна ведаем, што рэжым лічыць злосным парушэннем. Напрыклад, любоў да сваёй краіны. І шчырае жаданне зрабіць яе лепшай”, — падкрэсліла палітык.
6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса) і “легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам” (ч. 2 арт. 235). Палітык віну не прызнаў.
Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 1 (Наваполацк, Віцебская вобласць).
26 красавіка гэтага года з’явілася інфармацыя аб шпіталізацыі Бабарыкі ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматораксам. Крыніца “Позірку“ паведаміла, што “магчыма, у лёгкіх у яго выяўленая вада”.
Увечары 27 красавіка палітык усё яшчэ знаходзіўся ў бальніцы, праходзіў лячэнне ў хірургічным аддзяленні, быў у стане сярэдняй цяжкасці. У ліпені адміністрацыя калоніі паведаміла сваякам Бабарыкі, што ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ).
17 ліпеня родныя палітвязня трапілі на прыём да адміністрацыі калоніі, там ім сказалі, што яго здароўю “нічога не пагражае”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка працягвае ператвараць Беларусь у ізгоя — Вячорка пра інфармацыю СМІ аб магчымым абмежаванні выдачы амерыканскіх візМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тыс. беларусаў — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць загінуўшых на вытворчасці ў стане ап'янення вырасла за год у 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка