Ціханоўская падзякавала Германіі за адмову накіроўваць амбасадара ў Мінск

9 лістапада, Позірк. Падчас сустрэчы ў Берліне з дарадцам федэральнага канцлера па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Енсам Плётнерам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падзякавала ўраду Германіі за рашэнне не накіроўваць амбасадара ў Мінск, а таксама за супрацоўніцтва з Аб’яднаным пераходным кабінетам. Пра гэта “Позірку” паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні выдачы беларускім грамадзянам у Германіі пашпартоў замежнікаў, праект “пашпарта новай Беларусі”, магчымыя крокі па вызваленні палітвязняў і падтрымцы іх сем’яў.
Суразмоўцы абмеркавалі стратэгію ў дачыненні да Беларусі, санкцыйны ціск і магчымасці закрыцця шляхоў абыходу абмежаванняў, міграцыйны крызіс, расійскую вайсковую прысутнасць у Беларусі.
Паводле слоў Вячоркі, Ціханоўская папрасіла Германію падтрымаць еўрапейскую будучыню Беларусі на федэральным узроўні, а таксама ў рамках ЕС.
Пасля падзей 2020 года адзінай краінай Еўрасаюза, якая накіравала ў Беларусь амбасадара, стала Венгрыя. Астатнія дзяржавы ЕС пасля заканчэння кадэнцый прызначаных раней амбасадараў абмяжоўваюць дыпламатычную прысутнасць узроўнем паверанага ў справах. У той жа час у Мінску працуе амбасадар нейтральнай Швейцарыі, якая далучылася да санкцый ЕС супраць беларускіх уладаў.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

