Фінансаванне навуковай дзейнасці дзяржорганаў у 2023 годзе скарочана на 4,6%

17 лістапада, Позірк. Урад зменшыў фінансаванне навуковай дзейнасці дзяржаўных органаў у 2023 годзе на 4,6% з — 76.116.292 рублёў да 72.547.093 рублёў, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз даных з пастановы Савета міністраў № 262 ад 17 красавіка 2023 года і пастановы № 779 ад 16 лістапада, якая адкарэктавала пергую згаданую.
Красавіцкі дакумент вызначаў атрымальнікамі сродкаў на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт (20.603.820), Нацыянальную акадэмію навук (19.376.907), Аператыўна-аналітычны цэнтр (9.000.490), а таксама міністэрствы: прамысловасці (17.548.314), аховы здароўя (5.746.661), абароны (2.800.000), унутраных спраў (428.000 рублёў), спорту і турызму (335.000) і лясной гаспадаркі (277.100).
У лістападаўскай пастанове з гэтага пераліку выключана Мінабароны, але дададзены Дзяржкамітэт па стандартызацыі (187.000 рублёў).
Нязначна зніжана фінансаванне НАН (-4.555 рублёў; -0,02%), істотна — Мінздароўя (-741.521; -12,9%), Мінспорту (-210.203; -62,75%).
- ПалітыкаСа сродкаў МГФ на прыём дэпартаваных у снежні палітвязняў выдаткавана больш за 200 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на сустрэчы з Наўроцкім: Беларусы пройдуць свой шлях да свабоды, як яго калісьці прайшла ПольшчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю па выніках 11 месяцаў 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь восьмы месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка



