У Беларусі за кратамі знаходзіцца 11 падлеткаў-палітвязняў — праваабаронцы

20 лістапада, Позірк. У Беларусі за кратамі знаходзіцца 11 падлеткаў-палітвязняў (паводле класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, падлеткавы ўзрост — 10–19 гадоў), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэта Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, Алег Дабрыднёў, Арцём Вайцяховіч і Мікіта Бруй. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а пасля прыгавораныя да пазбаўлення волі.
20 лістапада, нагадвае “Вясна”, адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, прымеркаваны да прыняцця Дэкларацыі і Канвенцыі правоў дзіцяці. “З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. А некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Вышэйзгаданага Залатарова затрымалі 11 жніўня 2020 года, калі яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопца прыгаварылі да 5 гадоў у выхаваўчай калоніі у рамках крымінальнай справы аб “кактэйлях Молатава”. Пасля абвячшэння выраку ў Мікіты Залатарова пачалася істэрыка. Ён кідаўся на краты і крычаў: “Выпусціце мяне адсюль!”
Пазней на маладзёна завялі яшчэ адну крымінальную справу — за “гвалт альбо пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”.
На пачатку жніўня 2022 года стала вядома, што рэжым утрымання палітвязня змянілі на строгі, яго перавялі ў жодзінскую турму № 8 (Мінская вобласць). Канчатковы тэрмін зняволення — 4,5 гады.
Залатароў, які хварэе на эпілепсію, неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні, у прыватнасці на ўжыванне электрашокера.
Цяпер у Беларусі 1.447 палітвязняў.


- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
