Качанава назвала “бруднай хлуснёй” абвінавачанні на адрас Беларусі ў дапамозе расійскай агрэсіі
23 верасня, Позірк. Мінск “нязменна гатовы выступаць” пляцоўкай для дыялогу “па ўрэгуляванні сітуацыі на тэрыторыі Украіны”, сцвярджаецца ў заяве старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, апублікаванай дзяржаўнай газетай “Звязда” (сузаснавальнікі — абедзьве палаты парламента і ўрад).
Паводле яе слоў, з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі ў 2022 годзе на беларускай зямлі адбылося “тры раўнды перагавораў Расіі і Украіны”. Аднак Качанава не згадала, што з першага дня поўнамаштабнай вайны на ўкраінскую тэрыторыю ўрываліся ў тым ліку тыя расійскія войскі і ляцелі тыя ракеты, што былі дыслакаваныя ў Беларусі — са згоды кіраўніцтва краіны. Апрача таго, Мінск надаў РФ усю неабходную для ажыццяўлення агрэсіі транспартную і вайсковую інфраструктуру, у Беларусі лячыліся і навучаліся расійскія вайскоўцы.
Старшыня СР НС сцвярджае, што “тысячы ўкраінскіх грамадзян, вымушаных уцячы ад баявых дзеянняў, хаосу і разрухі”, у Беларусі “набылі другі дом”, а таксама “практычна ўраўнаваныя ў правах з беларусамі”.
“Украінскія дзеці рэгулярна праходзяць рэабілітацыю ў беларускіх аздараўленчых лагерах, дзякуючы чаму могуць адчуць шчаслівае і бесклапотнае дзяцінства. Няўжо хто-небудзь з краін Захаду прыняў такія гуманныя рашэнні?” — задалася пытаннем яна.
Адметна, што Кіеў разглядае падобныя дзеянні як незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. За іх дэпартацыю Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай. Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго, каб МКС выдаў аналагічны ордар у дачыненні да Лукашэнкі. 13 верасня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МКС разгледзець такую магчымасць.
На падставе ўсіх выкладзеных ёю аргументаў Качанава заявіла: “Усе абвінавачванні нашай дзяржавы нібы ў дапамозе агрэсіі — поўны абсурд і брудная хлусня”. “Мы, як ніхто іншы, зацікаўленыя ў больш хуткім мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне. Беларусь вітае з’яўленне ўсё большай колькасці краін, якія прапануюць разумныя мірныя ініцыятывы ў мэтах доўгатэрміновага міру і стабільнасці ў еўразійскім рэгіёне”, — адзначыла яна.
Паводле слоў старшыні СР НС, Беларусь ёсць “міралюбівай краінай”, якая “не плануе ні на кога нападаць і не хоча ні з кім ваяваць”, выступае за “пабудову супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі” на падставе “раўнапраўнага і паважлівага дыялогу, развіцця ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў”.
“Нягледзячы на ўсю складанасць геапалітычнай абстаноўкі, мы спрабуем захаваць нармальныя адносіны з народамі, якія пражываюць на тэрыторыі ЗША, Літвы, Латвіі, Польшчы і іншых краін Еўрасаюза, Украіны. Насуперак адкрытым правакацыям і спробам уцягнуць Беларусь у тыя ці іншыя рэгіянальныя рознагалоссі, мы не ідзём шляхам канфрантацыі”, — сцвярджае Качанава.
Усе вышэйпералічаныя ды іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць рэжыма Лукашэнкі за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае падаўленне распачатых пасля іх пратэстаў, прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і наступны арышт апазіцыянераў, якія ляцелі на ім, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі ЕС, дапамогу Расіі ў ваеннай агрэсіі.
Беларусь “як краіна — заснавальніца ААН”, адзначыла кіраўніца верхняй палаты парламента, “не можа стаяць убаку” ад таго, што адбываецца ў сусветнай арганізацыі. На яе думку, ААН мусіць адаптавацца да “аб’ектыўных тэндэнцый міжнародных адносін” і паскорыць “рэформу Савета Бяспекі за кошт пашырэння прадстаўленасці ў ім краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі”. З асобнымі краінамі гэтых рэгіёнаў Мінск апошнім часам спрабуе ўзмацніць сувязі — у процівагу страчаным стасункам з дзяржавамі Захаду.
Гл. таксама:
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства