Рыжская дума ўхваліла прысваенне імя Францыска Скарыны аднаму з гарадскіх сквераў

29 лістапада, Позірк. Рыжская дума ўхваліла прысваенне аднаму з гарадскіх сквераў імя беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны, паведамляе партал самакіраванне сталіцы Латвіі.
На карысць такога рашэння прагаласавалі 50 з 60 дэпутатаў думы, 2 не ўдзельнічалі ў галасаванні, 8 адсутнічалі на пасяджэнні.
Пра ідэю назваць сквер імем Скарыны стала вядома па выніках сустрэчы 28 лістапада дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і мэра Рыгі Вілніса Кірсіса.
Паводле слоў галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франака Вячоркі, гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву беларускіх дэмакратычных сіл і ўладаў Рыгі.
Кірсіс і Ціханоўская абмеркавалі варыянты “ўпарадкавання сквера” і магчымасць прыцягнення да абмеркавання яго рэканструкцыі прадстаўнікоў беларускай дыяспары, у прыватнасці, мастакоў, якія змаглі б “прапанаваць свае праекты”, адзначыў Вячорка.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія зафіксавала больш за 400 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



